Беларускі асілак Вячаслаў Харанека зноў паставіў экстрэмальны рэкорд

Беларускі гіравік Вячаслаў Харанека паставіў свой 130-ы рэкорд на XV Міжнародным фестывалі рэкардсменаў Кнігі рэкордаў Гінэса, паведамляе БЕЛТА. Яго рэкорд — у экстрэмальным узняцці цяжараў на час: седзячы ў гімнастычным шпагаце, ён выціснуў гіру вагой 24 кілаграмы 41 раз за дзве хвіліны. Вячаслаў Харанека пачаў ставіць рэкорды ад 1991 года. Самы кароткі рэкорд ён паставіў 10 год таму, калі за 52 секунды, седзячы на шпагаце пад вадой, 21 раз узняў правай рукой гіру. Важыла яна 32 кілаграмы. А вось найдаўжэйшы яго рэкорд наступны: за двое сутак без сну і адпачынку ён болей за 6 тысяч разоў узняў угару на прамыя рукі бочку вагой 40 кілаграмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі