Беларускі атлет выйграў срэбра на ЧС па грэка-рымскай барацьбе

Беларус Цімафей Дзейнічэнка выйграў 6 верасня срэбра на чэмпіянаце свету па грэка-рымскай барацьбе, які праходзіць у Маскве, паведамляе БЕЛТА. Спартсмен выступаў у вагавай катэгорыі да 96 кг. Золата ў гэтых спаборніцтвах узяў іранскі атлет Амір Азіз Алікбары. Бронзу падзялілі расіянін Асланбек Хуштаў і швед Джымі Лідберг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі