Беларускі баксёр Аляксандр Усцінаў перамог амерыканца Байрана Полі
Як паведамляе сайт BOXNEWS.com.ua, баксёр з Беларусі Аляксандр Усцінаў (15-0, 13 накаўтаў) у другім раўндзе накаўтаваў Байрана Полі (23-9-1, 11 накаўтаў) з ЗША. Амерыканец тройчы апынаўся на канвасе ў стартавай троххвілінцы, і ўжо ў другім раўндзе Ўсцінаў адправіў яго ў накаўт.
Як паведамляла Еўрарадыё, Усцінаў мусіў біцца з наймацнейшым баксёрам Бразіліі Рафаэлем Зумбана. Але той не паспеў аформіць візу ў Нямеччыну, таму яго азмяніў 29-гадовы амерыканец Байран Полі.
Як паведамляла Еўрарадыё, Усцінаў мусіў біцца з наймацнейшым баксёрам Бразіліі Рафаэлем Зумбана. Але той не паспеў аформіць візу ў Нямеччыну, таму яго азмяніў 29-гадовы амерыканец Байран Полі.