Беларускі баксёр Сяргей Гулякевіч стаў чэмпіёнам Еўропы

Беларускі баксёр Сяргей Гулякевіч стаў чэмпіёнам Еўропы сярод прафесіяналаў. У італьянскім Мілане ў паядынку за чэмпіёнскі тытул у вагавой катэгорыі да 59 кг беларус сустракаўся з прадстаўніком Арменіі Лёвай Кіракасянам.
Гулякевіч валодаў перавагай на працягу большай часткі бою і атрымаў заслужаную перамогу па ачках з лікам 118-110, 120-108 і 115-113. 26-гадовы Сяргей Гулякевіч стаў другім беларусам, які носіць званне лепшага еўрапейскага баксёра сярод профі.

Хартыя ‘97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі