Беларускі баксёр Сяргей Ляховіч будзе дакладна біцца з Мікалаем Валуевым
Беларускі баксёр-цяжкавагавік Сяргей Ляховіч будзе дакладна біцца з расійскім баксёрам Мікалаем Валуевым. Гэтую інфармацыю агучыў прэс-аташэ Валуева, які падкрэсліў, што “яна канчатковая”, адзначае сайт metro-russia.com Адзначым, што беларус і расіянін пазмагаюцца за права прэтэндаваць на тытул чэмпіяна свету паводле версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA). Пераможца паядынка стане афіцыйным прэтэндэнтам на бой з чэмпіёнам, Русланам Чагаевым з Узбекістана.
WBA запатрабавала ад баксёраў узгадніць да 2 лістапада ўмовы бою, які адбудзецца альбо ў Нямеччыне, альбо ў Злучаных Штатах.
WBA запатрабавала ад баксёраў узгадніць да 2 лістапада ўмовы бою, які адбудзецца альбо ў Нямеччыне, альбо ў Злучаных Штатах.