Беларускі баксёр В.Шкраба знойдзены мёртвым у сваёй кватэры

Вядомага беларускага баксёра Віталя Шкрабу знайшлі мёртвым у сваёй кватэры ў Салігорску (Мінская вобласць). Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на старшыню Грамадскага аб'яднання "Беларускі прафесійны бокс" Эдуарда Дубоўскага. Цела В.Шкрабы ў зачыненай кватэры знайшла яго маці. Міліцыянты Салігорскага раёна схіляюцца да версіі, што гэта было самагубства.

Віталь Шкраба быў чэмпіёнам Беларусі ў прафесійным боксе, правёў тытульныя баі з вядомым расійскім баксёрам Мікалаем Валуевым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі