Беларускі бодзібілдэр выйграў міжнародны турнір “Імперыя фітнэсу”

33-гадовы беларускі бодзібілдэр Аляксей Шабуня стаў пераможцам прэстыжнага міжнароднага турніру Гран-пры “Імперыя фітнэсу” ў Маскве, паведамляе БЕЛТА. Турнір з прызавым фондам 1 мільён расійскіх рублёў, у якім удзельнічалі дзевяць наймацнейшых атлетаў з Украіны, Беларусі і Расіі, стаў першым для Аляксея Шабуні пасля болей чым трохгадовага перапынку, звязанага з цяжкай траўмай нагі. Срэбраным прызёрам спаборніцтваў стаў абсалютны чэмпіён Расіі Сяргей Базараў, бронзавым — найлепшы бодзібілдэр Украіны Аляксандр Слабаданюк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі