Беларускі Дыснэйлэнд можа з’явіцца пад Лагойскам

У Інстытуце горадабудаўніцтва па замову Мінскага аблвыканкама стварылі праект парка забаваў. Месцам яго будаўніцтва стане пляцоўка на Дуброўскім вадасховішчы блізу спарткомплекса “Раўбічы”, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны. Парк нечым будзе нагадваць Дыснэйлэнд. Тут плануюць зрабіць мініяцюрныя копіі выбітных архітэктурных помнікаў Егіпту, старажытнай Грэцыі і Рыма, сярэднявечнай Еўропы. У гэтай частцы парка можна будзе ажывіць гладыятарскія баі, сцэны часоў Рамэа і Джульеты, а таксама ў захапляльнай форме апавесці пра вынаходніцтвы Леанарда да Вінчы. У дзіцячай частцы парка будуць з’яўляцца персанажы казак і міфаў.

Праўда, ажыццявіць такі грандыёзны праект можна толькі пра дапамозе інвестараў, а іх улады Мінскай вобласці пакуль не знайшлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі