Беларускі эмігрант у Нью-Ёрку выйграў джэк-пот у латарэю

Беларускі эмігрант, які жывае і працуе ў нью-ёркскім раёне Бруклін, выйграў у латарэю на пару з яшчэ адным эмігрантам з Перу 8 мільёнаў долараў.
50-гадовы Алег Слаўёў, які ў ЗША працуе электрыкам, набывае латарэйныя білеты амаль чатыры гады, але ніколі больш за тысячу долараў ён не выйграваў, паведамляе Тэлеграф са спасылкай на New York Post.

Абодва пераможцы пажадалі атрымаць выйгрыш адначасовым плацяжом. Паколькі па амерыканскіх законах адразу выдаецца толькі палова выйгранай сумы, беларус за вылікам падаткаў атрымаў 1,5 мільёна долараў. Усю суму ён бы змог атрымаць, калі б забіраў яе часткамі на працягу некалькіх гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі