Беларускі фільм “Франка” адзначылі на фестывалі ў Германіі
Беларускі фільм “Франка” адзначылі на кінафестывалі ў Германіі. Кароткаметражка рэжыссёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава атрымала прыз на Катбускім усходнееўрапейскім фестывалі ў намінацыі “Лепшы гульнявы караткаметражны фільм”.
Фільм расказвае пра кантужанага нямецкага салдата, які прыходзіць на беларускі хутар. Там хаваюцца ад вайны некалькі жанчын. Спачатку яны ледзь не забіваюць немца, але потым вырашаюць пакінуць у сябе.
Мітрый Сямёнаў Алейнікаў - беларускі рэжысёр, сцэнарыст. Нарадзіўся ў Мінску ў 1990 годзе. У 2007 экстэрнам скончыў школу і паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на спецыяльнасць акцёр драматычнага тэатра і кіно. У 2013 годзе працягнуў адукацыю ў Маскве.
Зняў фільмы: “Адной крыві”, “Цуды. Прывал”, “Вайна. Застацца чалавекам”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.