Беларускі гросмайстар стаў пераможцам міжнароднага шахматнага турніра
Малады беларускі гросмайстар Андрэй Жыгалка стаў пераможцам міжнароднага шахматнага турніра ў Мінску. Па выніках дзевяці тураў ён набраў 7,5 ачкі. У актыве 21-гадовага
мінчука сем перамог і адна нічыя. Турнір праходзіў па швейцарскай
сістэме. У ім прынялі ўдзел 165 шахматыстаў з 6 краінаў — Беларусі,
Галандыі, Казахстана, Расіі, Францыі і Украіны.
Цікава, што розніца ва ўзросце паміж самым маладым і самым сталым шахматыстам склала больш за 70 гадоў. Беларускі ветэран Віктар Нахаенка нарадзіўся ў далёкім 1924 годзе, а расіяніну Максіму Валковічу 1 жніўня споўніцца ўсяго 10 гадоў.
БЕЛТА