Беларускі хакеіст Алег Антоненка будзе гуляць у Екацярынбургу
Беларускія форварды Алег Антоненка і Арцём Сянькевіч падпісалі кантракты з дэбютантам Кантынентальнай хакейнай лігі екацярынбургскім "Аўтамабілістам". 38-гадовы Алег Антоненка, гулец нацыянальнай зборнай Беларусі, у мінулым сезоне гуляў за клуб "МВД" з Балашыхі. Ён з'яўляецца найлепшым снайперам гэтай каманды за ўсю яе пяцігадовую гісторыю.
Арцёму Сянькевічу 27 гадоў. У мінулым сезоне ён выступаў за мінскае "Юнацтва" і стаў чэмпіёнам Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Арцёму Сянькевічу 27 гадоў. У мінулым сезоне ён выступаў за мінскае "Юнацтва" і стаў чэмпіёнам Беларусі, паведамляе БЕЛТА.