Беларускі кіроўца збіў украінскага памежніка
Як паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра Дзяржпамежслужбы Украіны Алег
Бойка, памежнікі атрымалі інфармацыю аб пазапраўнай перавозцы тавараў. На мяжы чатыры машыны, якія везлі кантрабанду, не спыніліся на
патрабаванне вайскоўцаў, а адзін з аўтамабіляў — “Аўдзі-100” з
беларускімі нумарамі збіў украінскага памежніка.
У выніку, "Аўдзі" удалося спыніць, а тры іншыя машыны схаваліся на тэрыторыі Украіны. Іх пошук зараз працягваецца.
У адной з машын, гружанай алкаголем і цыгарэтамі, памежнікі падчас спробы затрымання разбілі шкло. Затрыманы кіроўца "Аўдзі", 25-гадовы грамадзянін Беларусі, дастаўлены на памежную заставу.
Ён спрабаваў перавезці тэкстыльныя вырабы і тканіну ў рулонах. Гэты тавар і машына будуць канфіскаваныя, а лёс парушальніка вызначыць украінскі суд.