Беларускі лётчык Міхаіл Петухоў вярнуўся на радзіму

На радзіму вярнуўся беларускі лётчык Міхаіл Петухоў, які ад снежня знаходзіўся ў турме ў Тайландзе, паведамляе тэлеканал АНТ.  Нагадаем, экіпаж самалёта Іл-76, які складаўся з чатырох грамадзян Казахстана і аднаго грамадзяніна Беларусі, быў затрыманы ў Бангкоку ў снежні 2009 года з грузам нелегальнай зброі з Паўночнай Карэі. Іх абвінавацілі ў незаконнай перавозцы зброі і захоўванні выбуховых рэчываў. Пазней тайландскія ўлады прынялі рашэнне аб дэпартацыі лётчыкаў у сувязі з тым, што пракуратура адмовілася ад выстаўленых абвінавачванняў.

Міхаіл Петухоў дабіраўся да Беларусі праз Казахстан і Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі