Беларускі МЗС не ўдакладніў мэту візіту Варанецкага ў Вільню

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

Ён не змог удакладніць, якая мэта візіту і па чыёй ініцыятыве ён праходзіць.Чакаецца, што больш падрабязна пра гэта стане вядома раніцай 6 студзеня, сказаў Савіных.

Як ужо паведамлялася, журналісты партала Delfi сфатаграфавалі сёння па абедзе Варанецкага, які выходзіў з прэзідэнцкага палаца ў суправаджэнні амбасадара Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса. Прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Лінас Бальсіс заявіў прадстаўнікам партала, што сустрэчы Варанецкага з Грыбаўскайтэ не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі