Беларускі МЗС разлічвае, што Польшча забяспечыць рух на мяжы

"Мы разлічваем, што польскія ўлады ў найбліжэйшы час адновяць парадак на беларуска-польскай мяжы і забяспечаць нармальны рэжым для перамяшчэння тавараў і людзей" — так прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў пракаментаваў сітуацыю, якая склалася 5 снежня ў сувязі з забастоўкай польскіх аўтаперавозчыкаў.  "Згадзіцеся, нельга лічыць нармальнай сітуацыю, калі ўжо ў другі раз сёлета зона жыццёва важных гандлёва-эканамічных інтарэсаў шэрагу дзяржаў становіцца заложнікам рознага кшталту ўнутраных непарадкаў у Польшчы", — сказаў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства. Як паведамляў БелаПАН, у выніку забастоўкі польскіх мытнікаў з 26 па 29 студзеня 2008 года ў пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы ў чаканні афармлення ў сярэднім у суткі знаходзілася 945 толькі беларускіх грузавых аўтамабіляў.

 БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі