Беларускі паралімпіец Талай трапіў ва ўкраінскую базу "Міратворац"
Таляў (у белай кашулі) у ДНР / sputnik.by
Беларускі паралімпіец Аляксей Талай унесены ва ўкраінскую базу "Міратворац". У траўні ён наведаў самаабвешчаную "Данецкую народную Рэспубліку".
На сайце "Міратворца" пазначаны наступныя прычыны ўнясення Талая ў базу:
— Свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на акупаваную расійска-тэрарыстычнымі бандфармаваннямі тэрыторыю Украіны на Данбасе. Супрацоўніцтва з прарасійскімі тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Удзел у кантрабандных перасоўваннях грузаў і тавараў на акупаваныя расійска-тэрарыстычнымі бандфармаваннямі тэрыторыі Украіны.
Украінскі цэнтр "Міратворац" — недзяржаўная арганізацыя. У тым ліку яна вядзе ўлік тых, хто здзейсніў злачынствы супраць нацыянальнай бяспекі Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.