Беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі вылецеў з працоўным візітам у Казахстан
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 11 верасня вылецеў з працоўным візітам у Казахстан. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада. У Астане 12 верасня з удзелам адбудзецца адкрыццё Нацыянальнай выставы "Беларусьэкспа-2007". Мяркуецца, што кіраўнік беларускага ўрада выступіць на гэтым форуме і азнаёміцца з выставачнымі стэндамі.
Візіт працягнецца да 13 верасня. У яго праграме — перамовы з прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым, а таксама наведванне шэрагу прадпрыемстваў.
БелаПАН
Візіт працягнецца да 13 верасня. У яго праграме — перамовы з прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым, а таксама наведванне шэрагу прадпрыемстваў.
БелаПАН