Беларускі рэкламны рынак скараціцца на 26%

У 2009 году выдаткі прадпрыемстваў на рэкламу ў Беларусі скарацяцца на 26%, з $116,1 млн. да $84,4 млн. Найбольш ад крызіса пацерпяць прэса і вонкавая рэклама. Такі прагноз са спасылкай на даследаванні агенцтва ZenithOptimedia апублікаваны на сайце “Белорусский партизан”. У найменшай ступені скарачэнне рэкламнага рынка адчуюць інтэрнэт-рэсурсы, якія страцяць толькі 9,5% замоў. Тэлевізійная рэклама ў Беларусі ў 2009 годзе ўпадзе прыкладна на 1/4, што адпавядае агульнаму паніжэнню рэкламнага рынка.

Моцна паніжэнне рэкламных паступленняў у 2009 году чакае друкаваныя СМІ, якія страцяць 30% рэкламных прыбыткаў. Тэндэнцыя пераразмеркавання рэкламных выдаткаў на карысць іншых СМІ тлумачыцца дзяржманаполіяй на друк і распаўсюд прэсы і прысутнасцю ў шэрагу сегментаў рынка больш якасных ― расійскіх выданняў. А найбольш моцнае падзенне перажыве сегмент вонкавай рэкламы, выдаткі на якую, па прагнозах ZenithOptimedia, скарацяцца на 34,8%.

На дакрызісны ўзровень рэкламны рынак вернецца толькі ў 2011 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі