Беларускі рубель абагнаў еўра па даходнасці банкаўскіх ўкладаў
Па падліках Еўрарадыё, паклаўшы ў банк долары і еўра напачатку года, сёння можна атрымаць удвая менш прыбытку, чым на рублях. Хаця летась больш выгоднымі былі уклады ў еўрапейскай валюце. Тыдзень таму галоўны банкір краіны паведаміў прэзідэнту, што ў сёлета беларускі рубель упершыню умацаваўся да ўсіх асноўных валют. Эканаміст Леанід Заіка, хоць і пагаджаецца, што беларускі рубель апошнім часам найбольш стабільная для нас валюта, аднак раіць захоўваць свае грошы адразу ў некалькіх валютах ды ў розных банках. І не шмат, бо валюта знаходзіцца зараз у стане “ломкі”.
Леанід Заіка: “Аб’ектыўна на сёння найбольш высокая даходнасць у беларускага рубля. Трэба проста выбраць для сябе два ці тры банкі, і вось гэтыя грошы, якія ў вас ёсць, напрыклад, 10 тысяч долараў, раздзяліць на пакет па 2 тысячы долараў і ўкласці ў амерыканскі долар 2 тысяч, 2 тысячы ў еўра, 2 тысячы ў беларускі рубель, 2 тысячы ў расійскі рубель і пакласці на дэпазіты”.
Хаця калі грошай у вас больш чым дзесятак тысяч даляраў, на хістанні курсаў можна зарабіць. Спадар Заіка вучыць – калі ўсе еўра купляюць, вам варта яго прадаць. І наадварот.
Леанід Заіка: “Калі ўсе прадаюць, вы купляеце. Калі ўсе купляюць, вы прадаяце. Большасць пакупнікоў задаюць тэндэнцыю, якая потым зменіцца. Каб не сядзець у гэтай групе тых, хто паступае разумна, рацыянальна, трэба дзейнічаць ірацыянальна”.
Эканаміст Аляксандр Чубрык лічыць, што курсы валютаў проста адкарэктаваліся. Асноўная прычына падзення еўра – яго непрапарцыйна высокі курс у параўнанні са сваёй моцай.
Аляксандр Чубрык: “Гэты год быў вельмі спрыяльным. Так што наступны можа апынуцца горшым. Таму што такі рост сусветных коштаў, які адбываўся сёлета, ужо скончыўся. І наўрад ці працягнецца ў наступным годзе. Гэта ўсё адбіваецца на эканоміцы і на магчымасцях падтрымліваць фіксаваны курс у адносінах да змежных валютаў”.
Можа ўзнікнуць думка, што зараз, калі еўра падае, самы час яго купляць, каб потым зарабіць, калі яно зноў пачне расці. Але гэта вялікая памылка, лічыць эканамічны аглядальнік “Белгазеты” Сяргей Жбанаў:
“Ну, з якой ласкі ён будзе расці? Ну, які рэзон купляць валюту, якая падае? Гэта відавочна не разумна. Для гэтага не трэба быць спецыялістам і аналітыкам, каб зразумець, што нельга купляць рэчы на столі іх кошту. У кожным разе, сёння вышэйшага працэнту, чым па беларускім рублі, вы не атрымаеце ні па адной валюце ў рэспубліцы”.
На думку спадара Жбанава, ЗША першыя ўвайшлі ў эканамічны крызіс, яны першыя з яго і выберуцца. Таму ставіць на еўрапейскую валюту пакуль небяспечна. Хаця падчас эканамічнага крызісу захоўваць грошы ў любой валюце – самы выгодны варыянт. Захоўваць грошы ў акцыях і каштоўных паперах ў такі час небяспечна.
Еўрарадыё вырашыла падлічыць, якая валюта ў гэтым годзе прынесла укладальнікам банкаў найбольшы даход. Калі б, напрыклад, у пачатку года вы паклалі ў Беларусбанк 100 долараў пад 7%, то сёння, праз 9 месяцаў, можна было атрымаць 105,25 долараў. Прыбытак склаў бы 11100 беларускіх рублёў.
Калі тую ж суму (а гэта 215 тысяч) паклалі пад 13% у беларускіх рублях, то сёння на руках было б 236 тысячаў (прыбытак 21000). Можна было пакласці ў банк на 7% 67 еўра, якія тады раўняліся 100 доларам. І тады сёння атрымалі б 70,5 еўра з прыбыткам у 10.520 рублёў.
Такім чынам, найбольш выгодныя ўклады ў беларускіх рублях. А найменш выгодныя – ў еўра. Летась найбольш выгоднай валютай, па падліках Еўрарадыё, наадварот аказалася еўра.
Фота bymedia.net

Дэпазіт на 1 студзеня 2008 года | Пад які працэнт? | Колькі атрымаеце ў верасні? | Якім будзе прыбытак? |
$100 | 7% | $105,25 | 11.100 рублёў |
215.000 рублёў | 13% | 236.000 | 21.000 рублёў |
€ 67 | 7% | € 70,5 | 10.520 рублёў |