Беларускі снайпер стаў чэмпіёнам свету
На чэмпіянаце свету ў нямецкім Мюнхене беларус Сяргей Мартынаў заняў першае месца ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі. Як паведамляе "Прессбол", спартовец страляў са становішча лежачы з адлегласці 50 метраў. Наш суайчыннік апярэдзіў срэбранага медаліста француза Валяр'яна Савеплана.