Беларускі спявак Тэа сёння паспрабуе прабіцца ў фінал "Еўрабачання"
У Капенгагене ўвечары ў чацвер пройдзе другі паўфінал міжнароднага конкурсу песні.
Прадстаўнік Беларусі выступіць пад 10-м нумарам. На сцэне яго падтрымаюць бэк-вакалісты Арцём Ахпаш, Юрый Селязнёў, Дзяніс Ліс, танцоры Аляксандр Залескі і Андрэй Мартынаў. Пачатак а 22-й гадзіне, жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 1".
Акрамя Тэа выступяць прадстаўнікі 14 краін: мальтыйскі фолк-гурт Firelight, Мей Файнгольд з Ізраіля, нарвежац Карл Эспен, спявачка Марыка і гурт The Shin з Грузіі, Донатан і Клео з Польшчы, Канчыта Вурст з Аўстрыі, Вілія Матачунайце з Літвы, фінскія рокеры Softengine, Кейсі Сміт і Can-linn з Ірландыі, Ціяна з Македоніі, швейцарскі спявак Sebalter, грэкі Riskykidd і Freaky Fortune, Цінкара Ковач са Славеніі і румыны Паўла Селінг і Ові. Фіналістамі стануць толькі 10 краін.
Нагадаем, першы паўфінал "Еўрабачання" прайшоў у аўторак. У дзясятку лепшых патрапілі прадстаўнікі Украіны, Венгрыі, Чарнагорыі, Арменіі, Азербайджана, Сан-Марына, Швецыі, Нідэрландаў, Ісландыі і Расіі. Фінал прызначаны на суботу, 10 траўня.
На "Еўрабачанні" сясцёр Талмачовых з Расіі сустрэлі свістам (відэа)