Беларускі ўрад: Кошты на мяса і мясапрадукты зніжаюцца
Адмысловае паведамленне на гэты конт з'явілася на сайце Савета міністраў.
У ім паведамляецца, быццам звесткі маніторынгу, які праводзіцца на пастаяннай аснове органамі цэнаўтварэння, сведчаць, што ў рознічнай гандлёвай сетцы ў ліпені намецілася тэндэнцыя да зніжэння коштаў на асобныя віды мяса (ялавічына, свініна, куры) і мясапрадуктаў.
Адзначаецца, што на зніжэнне коштаў на мяса паўплывалі меры, прынятыя дэпартаментам цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, перадае БелаПАН. У прыватнасці, Мінэканомікі накіроўвала папярэджанні і выдавала прадпісанні асобным суб'ектам гаспадарання і дзяржаўным органам кіравання, каб спыніць парушэнні антыманапольнага заканадаўства, што выявілася ў значным павышэнні коштаў на названую прадукцыю.
Фота — bbcont.ru