Беларускі ўрад плануе цалкам загрузіць НПЗ толькі ў траўні

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка лічыць магчымым у бліжэйшы месяц забяспечыць 100-адсоткавую загрузку двух беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Як перадае "Інтэрфакс", загрузка НПЗ у студзені-лютым склала 60-65%, у сакавіку мяркуецца на ўзроўні 80-82%. У траўні ставіцца задача выйсці на 100%, адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

У сваю чаргу старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец паведаміў, што на сённяшні дзень ААТ "Нафтан" перапрацоўвае каля 20 тысяч т нафты штодня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі