Беларускі верталёт пачаў тушыць пажары ў Грэцыі
Верталёт Мі-26 Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі пачаў тушыць пажары ў Грэцыі. З 22 чэрвеня ён працуе на выспе Крыт. У нядзелю беларускі верталёт налятаў больш за 7 гадзінаў, здзейсніў 32 злівы вады ёмістасцю па 15 тон на месцы ўзгаранняў.
Нагадаем, з пачатку чэрвеня ў Грэцыі працуе 19 беларусаў - экіпаж і працаўнікі наземных службаў. Штодня яны даюць справаздачу пра сваю дзейнасць у Мінск. Верталёт Мі-26 МНС Беларусі лічыцца самым грузапад'ёмным верталётам свету.
БЕЛТА