Беларускі з паразы стартавалі ў чэмпіянаце Еўропы па хакеі на траве

Зборная Беларусі па хакеі на траве стартавала 19 ліпеня ў дывізіёне "Трофi" жаночага чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у сталіцы Італіі Рыме. Як паведамляе БЕЛТА, старт быў няўдалым: беларускі пачалі з паразы ад каманды Францыі — 1:2. Адзіны гол у вароты францужанак правяла на 55-й хвіліне Юлія Лапцэвіч. Беларускі прапусцілі мячы на 11-й і 62-й хвілінах.

У іншым паядынку папярэдняга этапу ў нашай групе А зборная Італіі ўзяла верх над Польшчай — 1:0.

Пасля першага тура па 3 ачка маюць каманды Францыі і Італіі, у Беларусі і Польшчы заліковых балаў пакуль няма.

Астатнія паядынкі папярэдняй стадыі беларускі згуляюць з камандамі Італіі (21 ліпеня) і Польшчы (22 ліпеня).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі