Беларускіх міліцыянтаў праінфармавалі пра 90-я ўгодкі БНР

Беларускія міліцыянты даведаліся пра 90-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра тое, што неўзабаве грамадскасць краіны будзе святкаваць гэтую дату, ім паведаміў Агульнанацыянальны аргкамітэт па святкаванні 90-х угодкаў БНР. Ён даслаў ва ўсе аддзелы міліцыі віншаванні з нагоды святкавання Дня беларускай міліцыі, які прыпадае на 4 сакавіка.

"25 сакавіка адзначаецца 90 гадоў са дня стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі - першага незалежнага дзяржаўнага ўтварэння беларусаў ХХ стагоддзя... Органы ўнутраных спраў мусяць стаяць на варце інтарэсаў грамадзяніна, грамадства, дзяржавы. Беларуская міліцыя мусіць абараняць законныя правы і інтарэсы грамадзян і беларускай дзяржавы, а таксама ахоўваць правапарадак і з'яўляцца гарантам грамадскай бяспекі", гаворыцца ў віншаванні.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі