Прысуд па справе "Жывы шчыт" агучаць 25 чэрвеня
Заўтра ў судзе Мінскага раёна і Заслаўя будзе агучаны прысуд па справе "Жывы шчыт". Па ёй праходзяць двое ДАІшнікаў, якія ў сакавіку спрабавалі спыніць п'янага кіроўцу з дапамогай аўтамабіляў з людзьмі на трасе "Мінск - Мікашэвічы". Сёння пракурор папрасіў суд прызнаць супрацоўнікаў ДАІ вінаватымі ў
перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула за сабой пагрозу
жыццю людзей, і асудзіць іх на 2 гады ўмоўна кожнага.
Абарона пацярпелых настойвае на пакаранні ДАІшнікаў у выглядзе пазбаўлення волі.
Абарона пацярпелых настойвае на пакаранні ДАІшнікаў у выглядзе пазбаўлення волі.