Беларускіх ратавальнікаў узнагародзілі расійскія ўлады
Сем беларускіх ратавальнікаў атрымалі медалі МНС Расіі “Удзельніку надзвычайных гуманітарных аперацый”, паведамляе БЕЛТА. Іх узнагародзілі за тушэнне лясных і тарфяных пажараў у Тамбоўскай вобласці Расіі. Апроч таго, экіпаж верталёта Мі-8 авіяцыі беларускага МНС атрымаў у падарунак імянныя гадзіннікі ад прэм’ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна. Гэты экіпаж ажыццявіў 31 вылет на тушэнне прыродных пажараў і нават уратаваў ад знішчэння агнём цэлую вёску. Агульны налёт склаў болей за 34 гадзіны.