Беларускім вытворцам малака не даюць удзельнічаць у выставе ў Маскве

Адзін з найбуйнейшых  у Беларусі вытворцаў  малочнай  прадукцыі — "Бабушкина крынка" не зможа ўзяць удзел у выставе-кірмашы ў Маскве 16-19 чэрвеня. Як паведамляе "Інтэрфакс", нагадой стала забарона Расспажыўнагляду. Як паведамляюць на прадпрыемстве, яно атрымала запрашэнне прыняць удзел у выставе, аплаціла арэнду за павільён, дзе  збіралася дэманстраваць і прадаваць сваю прадукцыю. Але забарона на ўвоз малочнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі сарвала ўсе планы.

Дарэчы, ужо тры дні "Бабушкина крынка" не экспартуе сваю  прадукцыю ў Маскву ды іншыя расійскія рэгіёны. Раней  прадпрыемства адгружала ў Расію штодня 5-6 аўтафур з вялікім асартыментам малочнай прадукцыі. Уся дакументацыя афармлялася ў Бранскім аддзяленні Расспажыўнагляду. Аднак цяпер гэтае афармленне ўжо не прызнаецца галаўной  арганізацыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі