Беларускія акрабаты прывезлі з Масквы «бронзу»
Акрабаты з Беларусі пад кіраўніцтвам Івана Фамічова заваявалі «бронзу» на 3-м Міжнародным фестывалі цыркавога мастацтва, які прайшоў у Маскве. Сёлета ў ім бралі ўдзел прадстаўнікі з 13 краін свету. «Золата» дасталося расіянам з «Акрабатаў на арэлях» і цыркавой трупе з Італіі. Бронзавыя ўзнагароды беларусы падзялілі з расійскімі паветранымі гімнастамі пад кіраўніцтвам Ганны Зверавай.
ВЕК
ВЕК