Беларускія арнітолагі зарэгістравалі малога баклана

Новы для Беларусі від птушак — малога баклана — зарэгістравалі арнітолагі ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Зараз там гняздуецца каля 20 гэтых рэдкіх птушак, паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА. Малы баклан сустракаецца пераважна на поўдні і на паўднёвым усходзе Еўропы. Яго самыя вялікія папуляцыі жывуць ў Румыніі і Азербайджане. Некалькі дзесцігоддзяў таму малы баклан быў на мяжы знікнення, а ў Расіі гэтая птушка дагэтуль занесеная ў “Чырвоную кнігу”.

Дагэтуль у Беларусі гнездаваўся толькі вялікі баклан. Па памерах ён супастаўны з гусяй. Малы баклан прыкладна напалову меншы за вялікага і адрозніваецца ад яго шакаладна-карычневай галавой, карацейшай шыяй і даўжэйшым хвостам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі