Беларускія айцішнікі стаміліся пратэставаць: вынікі апытання
Акцыя пратэсту айцішнікаў з БЧБ-сцягамі каля Парку высокіх тэхналогій / Еўрарадыё
Беларускія айцішнікі стаміліся пратэставаць. Тых, хто ўдзельнічае ў вулічных акцыях, стала ўдвая менш. Такія вынікі прынесла онлайн-апытанне, якое правёў dev.by, профільны сайт аб IT-індустрыі.
Апытанне атрымаўся цалкам рэпрэзэнтатыўным. У ім паўдзельнічала каля 1150 чалавек, якія знаходзяцца на розных узроўнях службовай іерархіі ў IT-сферы і выконваюць самыя розныя службовыя абавязкі. Вось якія вынікі яно прынесла.
— толькі чвэрць апытаных заявіла, што працягваюць хадзіць на пратэсты. У верасні 2020 года такіх было 55,8%.
— 26% адказалі, што стаміліся ад пратэстаў, фізічна і псіхалагічна. У верасні 2020 года тых, хто "стаміўся", было каля 9%.
— у 8 разоў вырасла колькасць тых, каго грамадзянская пазіцыя змушае з'ехаць з краіны. Сёння іх 23,7%, а 4 месяцы таму было ўсяго 3,8%.
— з 29,2% да 35,5% вырасла доля IT-спецыялістаў, якія трымаюцца ў баку ад падзей i не выказваць сваю пазіцыю публічна. Яны аргументуюць гэта клопатам за сваю бяспеку і бяспеку сям'і.
— 38,4% айцішнікаў працягваюць так ці інакш дапамагаць фінансава тым, хто пацярпеў за свае погляды, і фондам. Праўда, доля такіх IT-спецыялістаў знізілася за 4 месяцы на 10,1 пп.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.