Беларускія банкі могуць застацца без інтэрнэт‑сайтаў
Законапраект аб СМІ ставіць пад пагрозу існаванне банкаўскіх інтэрнэт‑сайтаў. Пра гэта заявіў кіраўнік інтэрнэт‑праекту Marketing.by Сяргей Скараход падчас Першага адкрытага беларускага форума маркетолагаў, які прайшоў у Мінску.
"У выніку прыняцця гэтага чыста палітычнага, з майго погляду, рашэння пацерпяць перадусім інтэрнэт‑рэсурсы. У мяне ёсць інфармацыя, што шэраг банкаў маюць намер зачыніць свае інтэрнэт‑сайты", - сказаў Скараход.
З яго словаў вынікае, што на сайце любога банка ідзе рэгулярнае аднаўленне інфармацыі, таму паводле новага законапраекта яны трапляюць пад катэгорыю СМІ. "У гэтым выпадку яны мусяць рэгістравацца, ствараць асобную юрыдычную асобу, рэдакцыю і ўсё іншае. Наўрад ці яны будуць гэтым займацца. У лепшым выпадку яны паставяць статычны малюначак", паведамляе "Наша ніва" паводле інфармацыі "Хартыі-97".