Беларускія банкі пачалі даваць крэдыты на скасаванне старых пазыкаў

Беларускія банкі ідуць на змякчэнне ўмоваў для новых крэдытаатрымальнікаў. Тым, хто ў часы крызісу ўзяў крэдыт пад вельмі вялікі працэнт, цяпер прапануюць атрымаць грошы на рэфінансаванне старых пазыкаў, паведамляе TUT.by. Механізм просты: чалавек бярэ ў банку новы крэдыт, закрывае стары і вяртае пазыку ўжо з больш нізкімі працэнтамі. Асабліва актуальна гэта можа быць для тых, хто ўзяў крэдыты на набыццё і будаўніцтва жытла. Пры гэтым банкі, якія выдаюць грошы на рэфінансаванне, гатовыя браць у якасці забеспячэння крэдыту кватэры, на якіх ужо вісіць заклад іншага банка.  

Банкаў, гатовых практыкаваць рэфінансаванне, у Беларусі пакуль тры — гэта БПС-Банк, банк ВТБ і Белросбанк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі