Беларускія баскетбалісткі атрымалі першую перамогу на чэмпіянаце Еўропы
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выйграла стартавы матч чэмпіянату Еўропы ў каманды Ізраіля з лікам 81:76 (17:21, 13:17, 22:10, 29:28). Большую частку матчу беларускі прагравалі і толькі ў другой палове здолелі пераламіць ход гульні на сваю карысць. Найбольш выніковымі былі Таццяна Троіна з 16 ачкамі, Анастасія Верамеенка — 13, Наталля Трафімава — 11, Юлія Дурэйка — 10.
Нагадаем, на чэмпіянаце Еўропы ў Латвіі ў групе D разам з Беларуссю і Ізраілем знаходзяцца зборныя Францыі і Італіі. Для выхаду ў наступны этап беларускам неабходна заняць ў групе як мінімум 3-е месца.
У панядзелак, 8 чэрвеня, наша каманда сустракаецца са зборнай Францыі, а 9 чэрвеня з Італіяй.