Беларускія байдарачнікі і канаісты прывезлі 11 медалёў з чэмпіянату Еўропы

Беларусы заваявалі 11 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод моладзі і юніёраў, які прайшоў у Маскве, паведамляе БЕЛТА. Зборная краіны прывезла 5 залатых, 4 срэбраныя і 2 бронзавых медалі. Сярод моладзі да 23 год два золата на рахунку канаіста Дзяніса Гаражы, яшчэ адзін чэмпіёнскі тытул у байдарачніка Алега Юрэні. У юніёрскіх спаборніцтвах на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару двойчы ўздымалася Вольга Худзенка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі