Беларускія біятланісткі правалілі эстафету на этапе Кубка свету ў Аўстрыі
Беларускія біятланісткі занялі 10-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету, які завяршаецца ў нядзелю ў аўстрыйскім Хохфільцэне.
Шанцы нашай каманды пахавала яшчэ на першым этапе Людміла Калінчык, калі стоячы не здолела закрыць дзве мішэні і адправілася на два штрафныя кругі.
Эстафету Дар’і Домрачавай яна перадавала 19-й. Дар’я, а таксама Людміла Ананька і Надзея Скардзіна здолелі вывесці нашу каманду ў дзясятку.
Перамогу святкавала зборная Расіі, другімі фінішавалі францужанкі, на трэцім месцы — каманда Швецыі.