Беларускія біятланісткі ўпусцілі “бронзу” ў эстафеце, яны толькі пятыя

“Бронзу” ўпусцілі ў эстафеце 4 па 6 кіламетраў на чэмпіянаце свету беларускія біятланісткі. На апошнім этапе Вольга Кудрашова вывела зборную Беларусі з чацвёртага месца, якое яна мела на працягу 2-га і 3-га этапаў, на трэцяе.  Трэцяй Кудрашова пайшла да фінішу пасля апошняга “агнявога рубяжу”, але ўтрымаць гэтую пазіцыю не змагла – ёй не хапіла хуткасці. Беларуску абагналі францужанка Сандрын Баі (трэцяе месца) і расіянка Кацярына Юр’ева (чацвёртае месца). 

Выйграла эстафету нямецкая зборная, “срэбра” – ва ўкраінак.

Нагадаем, што акрамя Кудрашовай за беларускую зборную выступалі Людміла Калінчык (свой этап яна завяршыла 9-й), Дар’я Домрачава (4-я) і Вольга Назарава (4-я).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі