Беларускія біятланісткі занялі 4-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету
Беларускія біятланісткі занялі 4-е месца ў жаночай біятлоннай эстафеце 4 па 6 км на 6-ты этапэ Кубка свету па біятлоне. Яна прайшла сёння ў італьянскім Антхольцы-Антэрсельве. Адставанне ад Расіі, што ўпэўнена выйграла гонку, склала больш за тры хвіліны. Другое месца заняла Швецыя, трэцяе - Германія. Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Надзея Скардзіна, Дар’я Домрачава, Надзея Пісарава, Людміла Калінчык.