Беларускія біятланісткі занялі 4 месца ў эстафеце на ЧС у Ханты-Мансійску

Каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Дар’і Домрачавай, Надзеі Пісаравай і Людмілы Калінчык пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 15 хвілін і 18,5 секунды з адным штрафным колам (Калінчык) і шасцю дадатковымі патронамі.
 
Залатыя медалі заваявалі немкі, срэбныя — украінкі, бронзу маюць францужанкі. Ад прызавога месца беларуская зборная адстала на 1 хвіліну 0,2 секунды.

Адзіны медаль на гэтым чэмпіянаце для беларускай зборнай заваявала Дар’я Домрачава, якая заняла другое месца ў гонцы з масавым стартам, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі