Беларускія біятланісткі занялі сёмае месца ў эстафеце на этапе Кубка свету
Сёмае месца занялі ў эстафеце 4х6 км на другім этапе Кубка свету, які праходзіць у Аўстрыі, беларускія біятланісткі.
Агулам у гонцы ўдзельнічала 21 каманда.
За
нашу каманду выступалі Людміла Калінчык, Дар'я Домрачава, Надзея
Пісарава і Надзея Скардзіна. Нашы дзяўчаты скарысталі 13 дадатковых
патронаў. Ад пераможцаў яны адсталі на 3 хвіліны 20 секундаў.
Эстафету выйгралі нямецкія біятланісткі, на другім месцы ўкраінкі, на трэцім — нарвежкі.
Эстафету выйгралі нямецкія біятланісткі, на другім месцы ўкраінкі, на трэцім — нарвежкі.