Беларускія біятланісты засталіся без заліковых ачкоў на этапе Кубка свету

Па выніках спрынтарскай гонкі на 10 кіламетраў на этапе Кубка свету засталіся без заліковых ачкоў беларускія біятланісты. Як і на пяці папярэдніх этапах, беларускіх лыжнікі не змаглі паўдзельнічаць у барацьбе за ўзнагароды. У спрынтарскай гонцы лепшым з беларусаў стаў Сяргей Новікаў, які заняў 34-е месца.

Яго вынік аказаўся на 1 хвіліну 46 секунд горшым, чым у пераможцы немца Міхаэля Грайса, які фінішыраваў з часам 25 хвілін 5,4 секунды.

БЕЛТА 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі