Беларускія будаўнікі будуць рэканструяваць гістарычную частку Каракаса
Беларусь і Венесуэла абмяркоўваюць магчымасць рэканструкцыі гістарычнай часткі Каракаса з удзелам беларускага боку. Пра гэта паведамілі ў амбасадзе Венесуэлы ў нашай краіне. Пытанні супрацоўніцтва ў гэтым напрамку разглядаліся падчас візіту ў паўднёваамерыканскую краіну беларускай дэлегацыі з Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
У венесуэльскай сталіцы прадстаўнікі Беларусі наведалі Інстытут культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры і пазнаёміліся з яго дзейнасцю. У выніку, была дасягнутая дамоўленасць аб прадастаўленні беларускім бокам у снежні праекту рэстаўрацыі гістарычнай часткі Каракаса.
БЕЛТА