Беларускія чыноўнікі чакаюць каманду не руйнаваць гістарычныя помнікі
Драўляныя беларускія цэрквы XVII і XVIII стагоддзяў працягваюць вынішчацца, "дзякуючы" бяздумнаму “еўрарамонту”. Апошнім часам унікальныя будынкі абшываюць сайдынгам. Такія выпадкі зафіксаваныя ў Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Удзельнік каардынацыйнага савету па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Брэсцкага аблвыканкама Казімір Лапіч раскрыў Еўрарадыё сакрэт, як спыніць руйнаванне храмаў.
Казімір Лапіч: “Проста трэба выпрацаваць пазіцыю. Каб сказалі, што гэтага рабіць нельга. Каб усе ведалі, мы ведалі, то, напэўна, так бы не рабілі. А так больш ніхто гэтага пытаня па помніках культуры не абазначаў. Таму такое адбываецца. Будзем ведаць, што гэта тэма, якая патрабуе ўвагі”.
Як расказаў Казімір Лапіч, пытанне па драўляных цэрквах на апошнім пасяджэнні каардынацыянага савету не разглядалася.
Рэпартаж Данілы Стрыжака на гэтую тэму неўзабаве з'явіцца на нашым сайце, сачыце за абнаўленнямі