Беларускія чыноўнікі плануюць наведаць Чэхію ў наступным месяцы
Намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Пояр сустрэўся з беларускай апазіцыяй і чыноўнікамі МЗС. У інтэрв'ю Еўрарадыё ён распавёў, што размова ў міністэрстве тычылася будучыні адносінаў нашай краіны з Еўрасаюзам і Чэхіяй у прыватнасці. З працоўным візітам Беларусь наведаў першы намеснік міністра замежных
спраў Чэхіі Томаш Пояр. Ён сустрэўся з беларускай апазіцыяй, а таксама
меў сустрэчу ў Міністэрстве замежных спраў. У размове з Еўрарадыё
спадар Пояр расказаў, што размова з беларускімі чыноўнікамі тычылася
адносінаў нашай краіны з Еўрасаюзам і Чэхіяй у прыватнасці.
Томаш Пояр: “Перш за ўсё, у Еўрапейскім саюзе ёсць пэўныя рашэнні і ўнутраныя дэбаты наконт адносінаў Еўрасаюза і Беларусі. Вы ведаеце, Чэхія будзе старшынстваваць у Еўрасаюзе ў першай палове 2009 года. Таму тут мы абмяркоўвалі старшынства Чэхіі па тэмах Еўрасаюзу і Беларусі, як гэтыя адносіны могуць умацоўвацца і як мы можам прасоўвацца ў гэтым кірунку.
Другая частка маіх сустрэч тычылася двухбаковых адносінаў на культурным, эканамічным, дыпламатычным фронце. Мы абменьваліся нашымі поглядамі і гутарылі, як паляпшаць гэтыя адносіны для ўзаемнай выгадны грамадзянаў Чэхіі і Беларусі”.
Томаш Пояр таксама заявіў, што двухбаковыя візіты беларускіх і чэшскіх чыноўнікаў працягнуцца ў наступным месяцы, таму што Чэхія зацікаўленая ў дэмакратычнай Беларусі.
Томаш Пояр: “Напэўна, у наступным месяцы будзе яшчэ некалькі візітаў з боку Чэхіі ў Беларусь і з Беларусі ў Чэхію. Пакуль няма канкрэтнага пагаднення, што дакладна будзе зроблена. Але патэнцыял ёсць. І безумоўна, я ўпэўнены, калі вы паглядзіце праз год, што было зроблена за гэтыя 12 месяцаў, вы пабачыце вынікі. Гэта ў нашай зацікаўленасці – бачыць Беларусь стабільнай, свабоднай, дэмакратычнай і суверэннай”.
Паводле слоў спадара Пояра, у беларускага і чэшскага бакоў розныя погляды на сітуацыю з дэмакратыяй у Беларусі. Аднак ён выказаў меркаванне, што ў хуткай будучыні мы зможам пабачыць прагрэс.
Фота: aktualne.centrum.cz