Беларускія цягнікі змогуць развіваць хуткасць да 160 км/г

Беларускія пасажырскія цягнікі на маршруце Брэст-Масква ў бліжэйшым часе будуць рухацца з хуткасцю 140 км/г. Пра гэта сёння ў Гомелі паведаміў начальнік беларускай чыгункі Уладзімір Жарэла. Па яго словах, ад Брэста да расійскай мяжы цягнікі змогуць рухацца з хуткасцю 140 км/г, а на шматлікіх перагонах, асабліва на ўчастку Брэст-Баранавічы можна будзе развіваць хуткасць і да 160 км/г.

Рух у гэтым напрамку будуць здзяйсняць новыя электравозы падвойнага току. Цяпер яны праходзяць абкатку і ў неўзабаве пачнуць сталае курсаванне. Нагадаем, дагэтуль на маршруце Брэст-Масква цягнікі маглі развіваць хуткасць не больш за 120 км/г, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі