Беларускія дамушнікі адчыняюць кнопкавыя замкі за 4 секунды

Супрацоўнікі міліцыі заклікаюць насельніцтва быць пільнымі падчас дачнага сезону, калі традыцыйна ўзрастае колькасць кватэрных крадзяжоў. Па словах начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства ўнутраных спраў Кацярыны Самусенкавай-Шелегавай, дамушнікі адчыняюць кнопкавыя замкі за 4 секунды.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што асаблівую занепакоенасць міліцыянтаў выклікае той факт, што нават у пад'езды дамоў, абсталяваных дамафонамі, зламыснікі пранікаюць практычна бесперашкодна - пад выглядам працаўнікоў сацыяльных або камунальных служб.

Аднак самым распаўсюджаным спосабам пранікнення ў кватэры з'яўляецца вольны доступ. Практыка паказвае, што ў большасці выпадкаў крадзяжу з жылля здзяйсняюцца па прычыне бестурботнасці грамадзян, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі