Беларускія дэмакраты склалі папярэдні спіс магчымых кандыдатаў на выбары
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі склалі папярэдні спіс магчымых кандыдытаў на ўдзел у будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў. Нагадаем, яны мусяць адбыцца восенню 2008 года. У спіс патрапілі каля
200 чалавек са сталіцы і ўсіх рэгіёнаў Беларусі.
Аднак, паводле словаў лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, у яго можа патрапіць любы жадаючы, “які падзяляе прынцыпы дэмакратычных сілаў”. Дарэчы, спіс фармуецца па прынцыпе “адзін кандыдат – адна выбарчая акруга”.
Гэта значыць, што ў адной акрузе не будзе канкурэнцыі паміж дэмакратычнымі кандыдатамі. Канчатковы варыянт спісу з’явіцца ў верасні.
БелаПАН