Беларускія дэпутаты выступяць па "беларускім пытанні" ў Вене

Сесія ПА АБСЕ адкрылася сёння ў Вене. Беларусь прадстаўляе дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў на чале з віцэ-спікерам палаты Віктарам Гумінскім.

У павестцы дня сесіі, нароўні з падзеямі ў Кіргізіі, пазначана пытанне пра сітуацыю ў Беларусі, якая склалася пасля 19 снежня. "Беларускае пытанне" будзе абмяркоўвацца з разглядам матэрыялаў, падрыхтаваных Камітэтам па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях ПА АБСЕ. Акрамя палітычных рэпрэсій, дэпутаты разгледзяць пытанне зачынення беларускімі ўладамі офіса місіі АБСЕ ў Мінску.

У дыскусіях возьмуць удзел дырэктар службы дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ Янэз Ленарчыч і прадстаўнік АБСЕ па свабодзе прэсы Дуня Міятавіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі